Хто мы такія?

Прывітаньне! Нешта мне падказвае, Сябра Даражэнькі, што раз ты нейкім чынам апынуўся на гэтым сайце, то ты ўжо прыкладна ўяўляеш, хто мы і чым займаемся. Але мы ўсё-ж-ткі вырашылі акрэсьліць гэта пісьмова.


Такім чынам:
Zмена – гэта суполка людзей розных узростаў і палітычных поглядаў, якія ня любяць, калі тыя, каго звычайна называюць дыктатарамі, паводзяць сябе так, як яны сябе паводзяць. І нам пашанцавала (альбо не пашанцавала) нарадзіцца якраз у той краіне, дзе ёсьць адзін такі агідны таварыш.

У сувязі з гэтым мы лічым сваім абавязкам публічна выказваць свой пратэст дыктатуры ў Беларусі  ў цэлым і гэтаму грамадзяніну ў прыватнасьці.


Нашая форма пратэсту... гм... у навінах гэта завуць "акцыі" і "флэшмобы", але мы аддаем перавагу "пэрфомансам" і "ідэалагічным дывэрсіям". Падрабязьней можна даведацца вооось па ГЭТАЙ СПАСЫЛЦЫ.

Не сакрэт ні для каго, што за такія штукі ёсьць вялікая рызыка трапленьня «на суткі», таму наш дэвіз - «Рабі дабро і ўцякай!».

 Лука-лайк

Зачыніць гульню назаўсёды