Актывісты Zмены патрабуюць свабоды палітзняволеным і беларускай судовай сістэме

Пятніца, 03 Май 2013. Рух, Навіны

У суботу, 4 мая, пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту выйдзе на волю актывіст "Zмены" — маладзёжнага крыла грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Павел Вінаградаў.

Гэта ўжо другая яго "адсідка" за 2013 год і 12-я за ўвесь час (не лічачы тэрміну па крымінальным прыгаворы за ўдзел у Плошчы-2010).

Некалькі саратнікаў Паўла таксама не раз былі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на сталічнай вуліцы Акрэсціна. Але, нягледзячы на жорсткі націск на "Zмену" з боку сілавых органаў, члены маладзёжнага крыла "Гавары праўду!" разумеюць, што судовыя работнікі (дый радавыя праваахоўнікі) дзейнічаюць з-пад палкі. У сувязі з гэтым 2 мая ў Мінску актывісты "Zмены" вывесілі расцяжку "Свабоду беларускай судовай сістэме!". Акцыя была праведзена насупраць будынка суда Цэнтральнага раёна, дзе апошні раз судзілі Вінаградава.

У знак салідарнасці з палітзняволенымі на Кастрычніцкай плошчы была вывешана расцяжка "Свабоду палітвязням!".

БелаПАН

Зачыніць гульню назаўсёды