БРСМ: вясна ухадзі альбо “Дайце крэдыт на сьнегапушку!”

Панядзелак, 08 Красавік 2013. Рух, Навіны

Сёньня, у 128 дзень Зімы, у рэдакцыю Zмены прыйшла інфа: нейкія разьдзяўбаі (верагодна з БРСМ) правялі несанкцыянаваны пікет супраць вясны каля кінатэатра “Кастрычнік”.

Мы ўзрушаны да глыбіні душы – на фоне таго, што бальшыня беларусаў чакае пераменаў, цяпла і бязвізавага рэжыму з Эўропай, нашыя чырвона-зялёныя сябры зноў хочуць пакінуць усё як ёсьць.

На плякатах было напісана: «Ухади Весна», «Нас не нагнуть!», «Дайте кредит на снежную пушку» и «Даёшь Стабильнасть!»

Здымак гэтага цемрашальства ласкава прадаставіў Вельмі сур’ёзны Турыст зь Беларусі.

zapraudu.info

Зачыніць гульню назаўсёды