Караць Нельга, Памілаваць!

Субота, 27 Ліпень 2013. Рух, Навіны

Сёньня ў Менску актывісты «Zмена» развесілі плякаты з фатаграфіямі Ўладзімера Някляева, Міколы Статкевіча і Алеся Бяляцкага.

«Сёньня Zмена вырашыла адзначыць дзень абвяшчэньня БССР і заадно павіншаваць спадара Някляева з адноснай свабодай. Хацелі яго павіншаваць пазаўчора (у дзень суда), але міліцыя зрабіла карэктывы ў нашых планах, забраўшы мяне на “прафілактычную гутарку” і скраўшы сярод белага дня Віталя Васількова. Калі друкавалі плякат зь ім, тады яшчэ ня ведалі, што яго вызваляць ад абмежаваньняў і вырашылі надрукаваць плакат з тэкстам “Караць Нельга Памілаваць”, а коску ў патрэбным мейсцы паставіць потым. Мы радыя, што коску прыйшлося ставіць пасьля слова “Нельга”, паведаміў Павал Вінаградаў. — “Таксама намі было прынятае рашэньне ў чарговы раз падтрымаць палітвязьняў Статкевіча і Бяляцкага, што мы і зрабілі."

NAVINY.BY

Зачыніць гульню назаўсёды