Партрэт Статкевіча і бел-чырвона-белы сцяг на Нямізе

Нядзеля, 21 Красавік 2013. Рух, Навіны

У нядзелю, 21 красавіка, над уваходам на станцыю метро «Няміга» актывісты Zмены вывесілі бел-чырвона-белы сцяг і партрэт палітвязня з подпісам «Свабоду Міколу Статкевічу».

Як піша ў сваім фэйсбуку актывіст Павел Вінаградаў, побач са сцягам і партрэтам яны паставілі калонку і ўключылі песню «Ляписа Трубецкого» «Belarus Freedom».

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення за падзеі 19 снежня 2010.

Наша Ніва

Зачыніць гульню назаўсёды