Расцяжкі ў падтрымку Вінаградава, які адбывае пакаранне

Панядзелак, 29 Красавік 2013. Рух, Навіны

28 красавіка невядомыя маладыя людзі правялі акцыю салідарнасці з актывістам Zмены Паўлам Вінаградавым.

На чыгуначным мосце па праспекце Дзяржынскага і на плоце Батанічнага саду былі вывешаныя дзве расцяжкі «Свабоду Вінаградаву!» і нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі.

Расцяжкі правіселі каля дзвюх гадзін. Затрыманых не было.

Нагадаем, што Павел адбывае 12 сутак за акцыю ў падтрымку палітвязня Мікалая Статкевіча. Ён вывесіў на станцыі метро «Няміга» 21 красавіка вялікі партрэт палітвязня і бел-чырвона-белы сцяг.

Новы Час

Зачыніць гульню назаўсёды