У Барысаве ў знак салідарнасці з Вінаградавым вывесілі нацыянальныя сцягі

Субота, 18 Кастрычнік 2014. Рух, Навіны

18 кастрычніка актывісты мясцовай барысаўскай суполкі Zмены вывесілі ў Барысаве на мосце на праспекце Рэвалюцыі больш за дзесяць нацыянальных сцягоў.

Акцыя была здзейсненая на знак салідарнасці з актывістам Zмены Паўлам Вінаградавым, які адбывае свае чарговыя суткі на Акрэсьціна. Акцыя прайшла паспяхова, ніхто з актывістаў не затрыманы, паведамілі арганізатары.

26-гадовы Актывіст моладзевага крыла «Zмена» кампаніі «Гавары праўду» Павел Вінаградаў — адзін з фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года, быў асуджаны на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены на падставе ўказа Аляксандра Лукашэнкі аб памілаванні.

9 кастрычніка ён быў асуджаны судом Маскоўскага раёна Менска на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Наша Ніва

Зачыніць гульню назаўсёды