У Мінск у суботу прыехала электрацыя пад бел-чырвона-белым сцягам

Субота, 27 Ліпень 2013. Рух, Навіны

Aктывісты моладзевага крыла Zмена кампаніі «Гавары праўду!» адзначылі сёння Дзень 27 ліпеня, які ў 1991—1996 гг. святкаваўся ў краіне як Дзень Незалежнасці.

Маладзёны павесілі вялікі бел-чырвона-белы сцяг на электрацыю, якая ехала ў Мінск (маладзечанскі кірунак), каб яна прыбыла у сталіцу з нацыянальнаю сімволікаю.

Сцяг быў павешаны ў раёне прыпыначнага пункта «Мінскае Мора».

Zмена таксама нагадала менчукам пра палітвязняў Міколу Статкевіча і Алеся Бяляцкага.

Наша Ніва

Зачыніць гульню назаўсёды